Сёння затрымалі 13 журналістаў

Некаторыя дагэтуль у міліцыі.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак



Такія звесткі падае «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

Брэст: Затрыманы рэдактар сайта "Віртуальны Брэст" Андрэй Кухарчык, знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Затрыманы  на плошчы Леніна ў Брэсце, вёў прамую трансляцыю акцыі. Адпусцілі ў 14-45.

Мінск: Затрыманыя журналісты "Белсата" Аляксей Мінчонак і Алесь Залеўскі. Папярэдне вядома, што іх спынілі супрацоўнікі ДАІ за Палацам рэспублікі. Мінчонак і Залеўскі ў Цэнтральным РАУСе Мінска. Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сказаў, што "нічым не можа дапамагчы затрыманым". Людзей на тэрыторыю РАУСа не пускаюць, інфармацыю пра тых, каго затрымалі, не даюць. Прыехаў адвакат Мінчонка, яго таксама не пускаюць у РАУС.

У Гомелі затрыманая журналістка БелаПАН Алена Германовіч. Адпусцілі.

У Віцебску затрыманыя сябры ГА "БАЖ" Павел Левінаў, Леанід Свецік, Канстанцін Мардзвінцаў.

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы затрыманыя блогер Раман Пратасевіч, блогер і публіцыст Стась Карпаў.

А 12 гадзіне дня ў Бабруйску на плошчы Перамогі мелася адбыцца вулічная акцыя. Рэдактар «Бабруйскага кур'ера» Анатоль Санаценка прыйшоў асвятляць мерапрыемства. Там яго затрымалі амапаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус.

Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін і Віктар Масаловіч.

У Оршы таксама мелася адбыцца вулічная акцыя. Там у цэнтры горада затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: