У Гродна выйшла трыццаць чалавек, у Оршы — сто
На цэнтральную плошчу Оршы 26 сакавіка выйшла каля сотні чалавек. Пра гэта паведамляе ў сацсетках Паліна Сцепаненка.

Орша. Фота з ФБ Паліны Сцепаненка
Па перыметры плошчу патрулявалі супрацоўнікі міліцыі і АМАП. Каля Цэнтральнага РАУС — шмат міліцыянтаў і міліцыэйскіх машынаў.
Да месца падзеяў прыехала таксама здымачная група праграмы БТ "Панарама".
Па звестках Сцепаненка, затрыманы рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак, а таксама яшчэ некалькі чалавек.
Каля 30 чалавек сабраліся ў гарадзенскім парку Жылібера, каб выказаць сваё падтрыманне з затрыманымі ўчора ў Менску падчас жорсткага разгону шэсця на Дні Волі. Акцыя трывала 45 хвілінаў. Ці ёсць затрыманыя — пакуль не паведамляецца.
Паводле «Еўрарадыё»,Белсат