МУС паведамляе пра затрыманых расіян, якія са зброяй ехалі на экскурсію ў Брэст

МУС Беларусі паведамляе пра затрыманых двух расіян, якія са зброяй ехалі на экскурсію з Бранска ў Брэст.

000024816569big.jpg


Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны 24 сакавіка. На аўтадарозе каля вёскі Жукава Магілёўскага раёна супрацоўнікі Дэпартамента аховы спынілі аўтамабіль «Лада Гранта», у якім ехалі 25-гадовыя жыхары Бранска, рабочыя аднаго з заводаў. Падчас агляду машыны былі знойдзены два пнеўматычныя пісталеты, два сігнальна-шумавыя пісталеты, дзве радыёстанцыі, электрычны ліхтарык з электрашокерам, газавы балон для газавай зброі, 12 патронаў да сігнальна-шумавой зброі, патроны для пнеўматычнага пісталета, металічная палка з шыпамі.

000024e2b22736d3609f88432580ee00557cc9588521.jpg

000024e2b22736d3609f88432580ee00557cc9953662.jpg


Таксама ў затрыманых была спецыяльная камізэлька ДПС, куртка са знакамі "МНС РФ", тры балаклавы, два камплекты абарончай экіпіроўкі матацыкліста і... сцяг Украіны. Разбіральніцтва па справе расіян праводзіць Магілёўскі РАУС, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МУС.
Паводле «Еўрарадыё»