Space Oddity па-беларуску!
Менш чым за двое сутак беларускамоўны кліп на песню Space Oddity паглядзела больш за чвэрць мільёна чалавек.
Кавер на знакамітую песню Дэвіда Боўі Space Oddity, які быў
запісаны да беларускага перакладу «Таемнага жыцця Уолтэра Міці», набірае
папулярнасць у інтэрнэце. Толькі на Youtube яго
паглядзела больш за 50 тысяч чалавек (і пакінула больш за 400 каментарыяў), а
агульная колькасць праглядаў ва ўсіх сацыяльных сетках дасягнула 250 тыс. за 3
дні!
Кліп быў запісаны разам з кампаніяй velcom адмыслова да
беларускамоўнай прэм’еры «Таемнага жыцця Уолтэра Міці» у межах праекта
«Беларускія ўіэнды». Выканаўцы — папулярная відэаблогерка Лера Яскевіч і
ўдзельнік гурта ЛСП Пётр Клюеў. Песню пераклаў вядомы беларускі паэт Андрэй
Хадановіч.
Трэйлер фільма:
Прэм’ера фільма сабрала поўную залу ў кінатэатры «Масква». Перад паказам
са сцэны ўжывую прагучала песня Space Oddity у выкананні Леры Яскевіч. Стужка
будзе ісці ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom у
кінатэатрах «Масква» (27-29 красавіка) і velcom cinema (29 красавіка — 01 мая).
Гэтым разам агучка фільма атрымалася вельмі музыкальнай: акрамя
стандартнага акцёрскага складу «Беларускіх уікэндаў», у агучцы «Таемнага жыцця
Уолтэра Міці» паўдзельнічалі лідар гурта «Pauline» Паўліна Цімохіна, Арцём
Лук’яненка з «Naviband» ды Аляксандр Памідораў.
Фільм «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» — рэжысёрская праца вядомага
акцёра Бэна Стылера. У яго атрымалася стужка, якую называюць адным з самых натхняючых
фільмаў апошніх гадоў.
«Слоган фільма — «Хопіць марыць, пачынай жыць!». Менавіта гэты
настрой мы імкнуліся перадаць і нават узмацніць, калі працавалі над беларускай
агучкай. У Бэна Стылера выйшла вельмі шчырая і кранальная гісторыя, якая
сапраўды натхняе змяніць жыццё да лепшага», — кажуць арганізатары паказаў.
Квіткі на паказы можна набыць тут: https://afisha.tut.by/film/taemnae-zhycce-uoltera-mici/
Паводле прэс-рэліза ARS Communications Minsk