Спамеры зазываюць беларусаў у «наш Крым з помнікамі Расіі»

Беларускія карыстальнікі атрымалі па электроннай пошце запрашэнне прыехаць на адпачынак у акупаваны Крым.



spam_krym.jpg

«Салiдарнасць» цытуе ліст, які прыйшоў аднаму з чытачоў і патрапіў ў тэчку «Спам». 
«Добры дзень, спадарыні і спадары! НАШ КРЫМ і слаўны горад Севастопаль чакаюць вас для адпачынку і культурнага правядзення часу ў «марской крэпасці» — героі і гонару рускіх маракоў! Цяпер у нас 25-30 градусаў цяпла, бясхмарнае неба, ідэальнае для сонечных ваннаў і мора радасці, весялосці і дзіўных, непаўторных месцаў з унікальнай прыродай і помнікамі Расіі і антычнай гісторыі», — гаворыцца ў ім. 
Нагадаем, пасля анэксіі Крыма Расіяй турыстычны сезон на паўвостраве аказаўся сарваны.
gazetaby.com