Расія збіла ўкраінскі СУ-25 у небе над Данбасам
Расійскі ваенны самалёт у сераду нанёс удар па ўкраінскім самалёце СУ-25. Пра гэта заявіў спікер СНБА Андрэй Лысенка.
«16 ліпеня каля 19 гадзін з боку Расіі была здейсненая чарговая правакацыя. Ваенны самалёт Расійскай Федэрацыі нанёс ракетны ўдар па самалёце Су-25 узброеных сілаў, які выконваў задачы
на тэрыторыі Украіны», — заявіў ён.
«Наш самалёт быў збіты, лётчык катапультаваўся і быў эвакуіраваны ў бяспечнае месца адпаведнымі
падраздзяленнямі. Лётчык цэлы, раненняў не мае», — дадаў Лысенка.
Ён дадаў, што ацэнка дзеянням Расіі «будзе дадзена ў бліжэйшы час».
pravda.com.ua