Суд арыштаваў маёмасць "Экамедсэрвіса"
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска працягваецца разгляд гучнай справы. Суд арыштаваў маёмасць "Экамедсэрвіса" на суму мільярдаў 20 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што вясной 2013 года пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс" памерла 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава.
Да крымінальнай адказнасці за службовую халатнасць прыцягваюцца генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра. Лекара-анэстэзіёлага вінавацяць у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Усе яны застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Бацькі Юліі Кубаравай патрабуюць з "Экамедсэрвіса" 10 мільярдаў рублёў кампенсацыі. У пятніцу было заяўлена, што яны патрабуюць накласці арышт на абсталяванне медцэнтра. У выніку, суд арыштаваў маёмасць на суму 10 мільярдаў 20 мільёнаў рублёў.
У судзе агучаныя абвінавачанні былым супрацоўнікам "Экамедсэрвіса"


Родныя Юліі Кубаравай: Мы патрабуем паказальнага працэсу над медыкамі
Хірург, які аперыраваў Юлю: Я правёў тысячу аперацый. Скаргаў не было
Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё