Тамара Сяргей: спікер ніжняй палаты парламенту імітуе прыём грамадзянаў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка толькі імітуе асабісты прыём грамадзянаў, заявіла ў інтэрвью карэспандэнту «Новага Часу» юрыстка Тамара Сяргей.
Тамара Сяргей (справа) з пацярпелымі ад беззаконня ў судах і пракуратуры Тамарай Федаровіч (у цэнтры) і Вольгай Юнкевіч (злева)
Яна распавяла, што раніцай 2 верасня актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры ў пяты раз за апошнія паўгода безвынікова паспрабавалі сустрэцца з спікерам
ніжняй палаты парламенту.
«Мы загаддзя накіравалі калектыўную заяву наконт праёму, падпісаную 29
прадстаўнікамі ініцыятывы з усіх регіёнаў краіны. Але ў чарговы раз мы нават не атрымалі адказ на сваю заяву. Нягледзячы на гэта, грамадскія актывісты вырашылі прыехаць ў сталіцу і наведаць Палату
прадстаўнікоў, каб на месцы разабрацца ў сітуацыі.У фае Дома ўраду дзяжурныя супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказалі, што яны не атрымлівалі аніякага спісу на прыём і параілі звярнуцца ў адпаведнае бюро
прапускоў. Але і там нічога не ведалі пра маючы адбыцца прыём грамадзянаў ў Уладзіміра Андрэйчанкі. Такім чынам, аб’ява на сайце Палаты прадстаўнікоў пра сістэматычны прыём грамадзянаў
спікерам ў першы панядзелак месяца не адпавядае рэчаіснасці», — падкрэсліла юрыстка.
Яна нагадала, што згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выконваюць прадстаўнічыя і заканадаўчыя функцыі. «Але на самой справе дэпутаты ніжняй палаты парламенту паводзяць сябе са сваімі выбаршчыкамі
горш, чым чыноўнікі. Я лічу, што дэпутат Анлдрэйчанка проста баіцца сустрэчы з грамадзянамі і хаваецца за спінамі супрацоўнікаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — адзначыла Тамара Сяргей.
Актывісты Грамадзянскай іцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры сёмы год дабіваюцца ад чыноўнікоў адказу на свае скаргі у аднаведнасці з асноўным законам краіны. За абарону сваіх
правоў і правоў іншых грамадзянаў, у асноўным, пажылых людзей, Тамара Сяргей 23 красавіка атрымала ад Генеральнай пракуратуры афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за арганізацыю
дзейнасці незарэгістрванага грамадскага абяднання. Гэтае папярэджанне юрыстка аспрэчвае ў судовым парадку.