Тэлеграм-канал Ігара Лосіка «Беларусь галаўнога мозгу» прызнаны экстрэмісцкім
Такое рашэнне было прынята 19 красавіка судом Чыгуначнага раёна Гомеля. Падставай для гэтага сталі матэрыялы абласнога ўпраўлення ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС.

«У суполцы сістэматычна размяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, у тым ліку накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых», — гаворыцца ў паведамленні.
За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага
інтэрнэт-рэсурса прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне да
арышту.
Тэлеграм-канал стварыў Ігар Лосік, які з 25 чэрвеня
знаходзіцца за кратамі.
Паводле «Нашай Нівы».