Пракуратура Гродна прызнала тэлеграм-канал «Гродна 97%» экстрэмісцкім
«Устаноўлена, што ў іх [паведамленнях] утрымліваюцца заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: блакавання руху на аўтамабільных дарогах і чыгуначных шляхах, незаконнага страйку, несанкцыянаваных мітынгаў і масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, хуліганскіх дзеянняў, а таксама гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Адміністрацыя канала не прымала мер па прадухіленні публікацый экстрэмісцкай накіраванасці, сказана ў паведамленні.
На падставе патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму» пракурор горада падрыхтаваў і накіраваў у суд Ленінскага раёна Гродна заяву аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі тэлеграм-канала з лагатыпам «Гродна 97%» экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Суд задаволіў заяву пракурора ў поўным аб'ёме і дапусціў неадкладнае выкананне рашэння.
Копія гэтага рашэння суда накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню такіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.