За публікацыю інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай — папярэджанне
За публікацыю інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай галоўрэду рэгіянальнага выдання «Intex-press» Уладзіміру Янукевічу пракуратура вынесла папярэджанне.

У ім было пазначана, што ў нумары «Intex-press» ад 14 красавіка выйшла інтэрв'ю з Ціханоўскай, «якая хаваецца ад органаў крымінальнага пераследу, у дачыненні да якой распачаты шэраг спраў за здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, якая выступае ў тым ліку ад імя Каардынацыйнай рады, што з'яўляецца "экстрэмісцкім фарміраваннем"».
Таксама ў папярэджанні быў напамін пра недапушчальнасць распаўсюду ў СМІ прапаганды экстрэмізму і іншай інфармацыі, здольнай нашкодзіць націнтарэсам Беларусі.