У Беларусі пашырылі функцыі Савета бяспекі
Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў сёння, 11 чэрвеня, перадае tut.by.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Паведамляецца, што «дакумент не толькі абнаўляе і актуалізуе нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць Савета бяспекі, але і накіраваны на павышэнне яго ролі ў абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрыманні грамадзянскага міру і згоды ў краіне, супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам».
У новай рэдакцыі публікуецца склад Савета бяспекі. У лік яго пастаянных членаў дадаткова ўключаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і генеральны пракурор.