У брэсцкіх палітвязняў пачалі з’яўляцца чырвоныя біркі
Адпаведную інфармацыю апублікавалі мясцовыя праваабаронцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
На дадзены момант вядома пра такія чырвоныя біркі ў трэцяй часткі абвінавачаных па брэсцкіх масавых беспарадках. На прафілактычны ўлік іх паставілі ў СІЗА №7 у Брэсце. Менавіта чырвоны колер тлумачыцца «схільнасцю да ўцёкаў, захопу закладнікаў або нападу на адміністрацыю».
Раней паведамлялася пра тое, што за «экстрэмісцкі» ўлік палівязні ў месцах абмежавання волі насілі жоўтыя біркі.
Да жоўтых бірак далалі чырвоныя наступным фігурантам крымінальных палітычна матываваных спраў: Арцёму Клімчуку, Мікіту Ганчарову, Дзянісу Жуку, Максіму Шатохіну, Вадзіму Жылінскаму і Антону Сотнікаву.
Як адзначаюць родныя палітзняволеных, большасць з іх папросту баяцца распавядаць пра наяўнасць бірак у лістах ці пры асабістых сустрэчах, паколькі за паведамленне такой інфармацыі стаўленне да іх адміністрацыі можа змяніцца яшчэ ў горшы бок.
Аліса Поль, «Беларускае Радыё Рацыя»