Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітанне ад прэзідэнта ЗША

Пра гэта піша Свабода.

c74c8bb3_a9ff_48f9_b8e2_e599eda787a7_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітанне ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта блогер паведаміў у лісце на волю.
Прывітанне прэзідэнт Злучаных Штатаў перадаў праз жонку палітзняволенага Святлану Ціханоўскую, якая 28 ліпеня мела сустрэчу з Байдэнам. «Джо Байдэн сказаў, што ён натхнёны мной, маім мужам і беларусамі», — расказала пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Святлана Ціханоўская.
«Усё будзе добра. Прывітанне ад Байдэна атрымаў :)», — напісаў у лісце Сяргей Ціханоўскі.
Ён перажывае, што не можа ліставацца са сваёй былой выкладчыцай літаратуры з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Наталляй Суславай. Ні ад яе ў турму, ні ад яго на волю лісты не прапускаюць. «Пісаў ёй, але яна мае лісты не атрымлівае. А такія лісты прыгожыя — з цытатамі пісьменнікаў і паэтаў ёй адправіў, што аж самому шкада і крыўдна, што не дайшлі. Ну як так?» — напісаў палітзняволены.