У Гомелі дазволілі канцэрт гурта Brutto
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама выдала гастрольнае пасведчанне арганізатарам канцэрту гурта Сяргея Міхалка. Мерапрыемства павінна адбыцца 29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы спорту.

Канцэрт Brutto можа стаць першым з 2011 года з'яўленнем Сяргея Міхалка на сцэне ў Беларусі. У пачатку года калектыў спрабаваў арганізаваць дабрачынны канцэрт у мінскім Палацы спорту, але Мінгарвыканкам не выдаў групе гастрольнае пасведчанне, патлумачыўшы рашэнне тым, што ў заяўлены дзень на пляцоўцы будуць праходзіць мантажна-дэмантажныя працы абсталявання пасля канцэрту гурта «Звери».

17 верасня Brutto выступілі ў польскім Уроцлаве, а на наступны дзень Сяргей Міхалок з праграмай «Ляпіс-98» даў канцэрт у Празе.
Паводле tut.by