У Курапатах апаганілі помнік Вацлаву Ластоўскаму
На памятны крыж у Курапатах нанеслі зневажальныя надпісы.
![lastouski_3.jpg lastouski_3.jpg](/img/v1/images/lastouski_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Курапатах зноў апаганілі памятны знак Вацлаву Ластоўскаму.
Хтосьці зрабіў на ім надпісы «Упырь» ды «Упырь из гроба бэнээра».
![photo_2022_07_24_17_11_11.jpg photo_2022_07_24_17_11_11.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_24_17_11_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вацлаў Ластоўскі ўзначальваў урад БНР. У 1938 годзе ён быў расстраляны сталінскім рэжымам.
Крыж памяці Ластоўскага быў усталяваны ў Курапатах у 2016 годзе. З таго часу вандалы неаднаразова апаганьвалі помнік.