У Мінску дзейнічаюць газавікі-махляры

У Мінску з’явіліся ілжэ-газавікі, якія ходзяць па дамах і навязваюць грамадзянам набыццё спецыяльнага абсталявання, перадае Еўрарадыё.

rg.ru

rg.ru

Падазроныя «спецыялісты» наведалі шэраг дамоў па вуліцы Цнянскай. Спачатку яны нібыта аглядалі газавае абсталяванне, а затым прапаноўвалі набыць у іх датчык загазаванасці і задымлення або іншыя прылады. Самотным пенсіянерам абяцалі ільготы.
Мясцовыя жыхары звярнуліся ў міліцыю. Пакуль праваахоўнікі з Савецкага РУУС правяраюць атрыманую інфармацыю, УП «Мінгаз» зладзіў уласнае расследаванне. Спецыялісты ўзялі дадзеныя з дамовы, якую «газавікі» падпісвалі з грамадзянамі, і накіраваліся ў гандлёвы дом «Манетка», але не знайшлі там офіс прадпрыемства «ГазКантроль Дом Сістэмы Бяспекі», ад імя якога і дзейнічалі махляры.
Ужо вядома, што падобныя выпадкі продажу сігналізатараў загазаванасці і газавых лічыльнікаў здараліся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, піша БЕЛТА.
«Мінгаз» нагадвае, што паведамленні аб планавых праверках абсталявання з’яўляюцца сама меней за тры дні. Падчас візітаў супрацоўнікі прадпрыемства павінны паказаць службовае пасведчанне і быць апранутымі ў спецвопратку з лагатыпам арганізацыі. Усталяванне індывідуальных прыбораў уліку газу і сігналізатараў адбываецца па жаданні гаспадароў жылля.
euroradio.fm