У Мінску ў дзіцячы садок прыйшоў лось, праводзілі спецаперацыю (фота, відэа)
У Мінску ў дзіцячы садок прыйшоў лось. Здарэнне адбылося раніцай 15 траўня ў Заводскім раёне ў раёне вуліцы Галадзеда. Ратавальнікі сігнал атрымалі каля 5:30 ад даішнікаў, якія першыя заўважылі жывёлу яшчэ па-за тэрыторыяй садка і адсочвалі яго перамяшчэнні.
![Фота: 112.by Фота: 112.by](/img/v1/images/media_share_0_02_05_7efa8d55521580e490f4a9284cf157738a850f358710015fc35a97afb5386d72_852be720_7054_490e_b58c_1a5fe49e9f51.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: 112.by
Каля будынка дзіцячага садка ласю спадабалася і ён збіраўся там застацца. Давялося праводзіць цэлую спецаперацыю, на месца прыбылі супрацоўнікі некалькіх ведамстваў, у тым ліку Мінскай лесапаркавай гаспадаркі, "Фаўны горада". Жывёле ўвялі транквілізатар і завезлі на абследаванне. Пасля гэтага лася вывязуць з горада і адпусцяць у лесе, інфармуе прэс-служба МНС.
Паводле euroradio.fm