
ГУБАЗіК паведамляе, што фотаздымкі з пратэстных маршаў чыгуначнік са свайго тэлефона выдаліў, але пасля затрымання сілавікі іх аднавілі. Таксама яны нібыта вылічылі, што нядаўна ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах мужчына цікавіўся відэаролікамі пра тое, як сапсаваць чыгуначнае абсталяванне.
На затрыманага завялі справу па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Дзе зараз знаходзіцца мужчына — пакуль невядома.