Затрыманы моладзевы актывіст Арсень Дзядок
20 красавіка ў Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 19-гадовага Арсенія Дзядка. Ён перастаў выходзіць на сувязь, а потым высветлілася, што ён у ЦІП на Акрэсціна.
![photo_2022_04_23_14_20_10.jpg photo_2022_04_23_14_20_10.jpg](/img/v1/images/photo_2022_04_23_14_20_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае
відэа» з хлопцам, дзе ён кажа, што нібыта «прымаў удзел у акцыях пратэсту ў
жніўні 2020 года», а таксама «праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», паведамляюць праваабаронцы.