Юрыстку ААТ «Нафтан» Вераніку Бахмутаву арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Вераніку Бахмутаву затрымалі 4 красавіка наўпрост на працоўным месцы — надзелі кайданкі і павезлі на допыт. Прычынай затрымання магло паслужыць фота профіля ў Facebook, на якім прысутнічае лагатып TUT.ВY. Праз трое сутак жанчыну выпусцілі на волю з позвай у суд.
Сёння суддзя глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч прызнаў Вераніку вінаватай у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначыў ёй 7 сутак арышту. Ёй засталося адседзець 4 сутак.