У Мінску затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну

У спісах затрыманых з’явілася прозвішча былой дацэнткі кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ Наталлі Дулінай. Цяпер яна знаходзіцца ў Ленінскім РУУСе.

photo_2022_04_26_09_02_35.jpg

Сёння над Наталляй павінен адбыцца суд па артыкуле 19.11 КоАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе найстарэйшае беларускае выданне, прызнанае «экстрэмісцкім».

Гэта не першае затрыманне былой выкладчыцы. У сакавіку яна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.

Таксама Наталлю Дуліну затрымлівалі пасля выбараў у 2020 годзе. Тады яна падтрымала адлічаных студэнтаў, ёй прысудзілі 14 сутак арышту паводле адміністрацыйнага артыкул 23.34 (удзел у пікетаванні).

Перад затрыманнем Наталлю звольнілі з МДЛУ.