У Мінску затрымлівалі студэнтак каледжа за відэа ў TikTok
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі трох навучэнак Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа. Адна з іх затрыманая за размяшчэнне відэаролікаў у TikTok з акцый пратэсту. Паведамляецца, што затрыманыя таксама яе сяброўкі, якія патрапілі на відэа.
ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з імі, паведамляюць праваабаронцы.
«У мяне ёсць акаўнт у TikTok, куды я запамвала два
відэаролікі апазіцыйнага характару. На дадзены момант за дадзеныя ролікі я
затрыманая супрацоўнікамі міліцыі», —
кажа аўтарка на відэа, у якой 1759 падпісчыкаў у TikTok.
На дадзены момант у акаўнце дзяўчыны не знойдзена
«відэаролікаў апазіцыйнага характару». Верагодна, яна выдаленыя.
ГУБАЗіК піша, што «яны ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў 2020
годзе». Паведамляецца, што яны вызваленыя.