Выйшаў на волю затрыманы прафсаюзны актывіст Юрый Белякоў

На волю выйшаў затрыманы прафсаюзны актывіст Юрый Белякоў, паведамляюць праваабаронцы.

bieliakou_2104.jpg

Юрыя Белякова затрымалі 19 красавіка падчас сапраўднага «хапуна» і ператрусаў, якія зладзілі сілавікі ў офісах незалежных прафсаюзаў.

Адпусцілі Белякова яшчэ 20 красавіка. У яго забралі пашпарт, камп'ютар, тэлефон. Больш падрабязнасцяў пакуль няма.