Справа прафсаюзаў: чарговае затрыманне адбылося ў Гродне

У Гродна затрымана сяброўка БСДП, міжнародны сакратар Беларускага незалежнага прафсаюза Лізавета Мярляк. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал БСДП.

photo_2022_04_21_21_35_22.jpg

Нагадаем, 19 красавіка ў Беларусі масава затрымлівалі кіраўнікоў і актывістаў незалежных прафсаюзаў. У выніку пасля ператрусаў за кратамі аказаліся больш дзесятка чалавек, месца знаходжання некаторых дагэтуль невядомае.

Таксама сёння стала вядома аб вызваленні аднаго з затрыманых — актывіста Юрыя Белякова.