У Кіеў у экстраным парадку вылецеў Генеральны сакратар АБСЕ

Ва Украіну з-за сітуацыі з захопам у закладнікі інспектараў АБСЕ едзе Генеральны сакратар АБСЕ. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Твітэр напісаў в.а. кіраўніка МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца, перадае Цензор.НЕТ.



zakladniki_absie.jpg

Баевікі паказалі захопленых у палон назіральнікаў АБСЕ. Фота tsn.ua
"Сітуацыя з вызваленнем назіральнікаў АБСЕ застаецца складанай. Вяртаюся ў Кіеў. Увечары ў Кіеў прылятае і Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер", — напісаў дыпламат.
Андрэй Дзешчыца прысутнічаў на кананізацыі ў Рыме, але зараз вяртаецца ў Кіеў.
 
Нагадаем, што на сённяшняй прэс-канферэнцыі кіраўнік тэрарыстаў з так званга "Народнага апалчэння Славянска" Вячаслаў Панамароў назваў захопленых "ваеннапалоннымі" і заявіў, што гатовы абмяняць іх на свайго намесніка Ігара Перапечаенку, які знік пасля вяртання з Масквы, а таксама "іншых таварышаў".
Прадстаўнікі місіі АБСЕ былі затрыманыя 25 красавіка на ўездзе ў Славянск з боку Краматорска, калі невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх знаходзіліся 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных Сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.