У Мінску нелегальным гандлярам прапануюць месцы на міні-рынках

У Мінску плануецца арганізаваць санкцыянаваныя міні-рынкі.



1261750306_yu18.jpg

"Стыхійныя рынкі з'яўляюцца праблемай для горада. Толькі ў першым квартале на нелегальных гандляроў было складзена больш за 500 пратаколаў. Але сёння іх пакаралі, а заўтра яны з'яўляюцца ў новым месцы. Напэўна, забароннымі мерамі не заўсёды можна вырашыць праблему. У нашых планах адрадзіць у сталіцы міні-рынкі. Адзін з такіх у хуткім часе з'явіцца на пляцоўцы ля Трактарнага завода, дзе збіраецца шмат нелегальных гандляроў", — паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

З 1 чэрвеня амаль на ўсіх гарадскіх рынках бясплатна прадастаўляюцца гандлёвыя месцы пенсіянерам і інвалідам для рэалізацыі імі да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на зямельным участку. Па словах Дамарацкага, штодня гэтай магчымасцю карыстаюцца каля 500 чалавек.

БЕЛТА