Сёлета ў Мінску плануецца адкрыць каля 10 гіпермаркетаў

У далейшым прынята рашэнне не выдаваць дазволаў на будаўніцтва ў горадзе буйных гандлёвых аб'ектаў.



vester_giper_yar_big4.jpg

"У бягучым годзе ў Мінску плануецца ўвесці ў строй каля 10 гіпермаркетаў. У далейшым прынята рашэнне не выдаваць дазволаў на будаўніцтва ў горадзе буйных гандлёвых аб'ектаў, якіх і так дастаткова. Наша задача - развіваць сетку магазінаў крокавай даступнасці", — паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі

Цяпер у Мінску працуюць больш як 4,8 тыс. крамаў, з іх 27 супермаркетаў і 17 гіпермаркетаў. Таксама ў сталіцы налічваецца 77 гандлёвых цэнтраў і 27 рынкаў. Гандлёвая сетка горада штогод павялічваецца. У 2014-м яна прырасла на 167 тыс. кв.м.

Згодна з мінімальным сацыяльным стандартам, на 1 тыс. чалавек павінна быць не менш як 600 кв.м гандлёвых плошчаў і 45 месцаў у сетцы грамадскага харчавання. Гэты стандарт у Мінску будзе выкананы да канца 2015 года. А да 2020 года на 1 тыс. жыхароў сталіцы будзе прыходзіцца 900 кв.м гандлёвых плошчаў і 56 месцаў у сетцы грамадскага харчавання.

БЕЛТА