У Мінску пачалі працу школьныя кірмашы
На іх прадстаўлены пашыраны асартымент адзення, абутку для дзяцей і падлеткаў, школьныя прылады.

Усяго ў ліпені-жніўні ў Мінску запланавана правесці больш за 120 выстаў-продажаў, 25 дэманстрацый мадэлей адзення, абутку, школьнай галантарэі.
З 21 па 30 жніўня ў выставачным цэнтры «Белэкспа» пройдуць 9-я міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тавараў і паслуг для дзяцей «Нашым дзецям» і 16-я
спецыялізаваная выстава-кірмаш «Добры дзень, школа!». Акрамя таго, кірмаш тавараў да школы правядуць і каля Палаца спорту.