У падтрымку палітвязняў — круглы стол

Вечарам 16 красавіка ў Мінску адбыўся круглы стол у падтрымку беларускіх палітвязняў, арганізаваны грамадзянскай кампаніяй “Еўрапейская Беларусь” разам з іншымі дэмакратычнымі іныцыятывамі і рухамі.



sal_darnascj_16_4_15_3_logo.jpg

Падчас пасяджэння

У пасяджэнні ўдзельнічалі Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч Жызнеўскія — бацькі аднаго з першых герояў “Нябеснай сотні” украінскага Майдану 25-гадовага гамяльчаніна Міхала Жызнеўскага, які загінуў 22 студзеня 2014 году на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

sal_darnasc_16_4_15_4_logo.jpg

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі праблемы правоў чалавека і палітычных рэпрэсій у краіне, падпісалі паштоўкі і лісты падтрымкі беларускім палітзняволеным.

Як адзначыла актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Марыя Касьян, беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты лічаць недапушчальным, каб дзяржава пераследавала іншадумцаў, якія за адстойванне свайго канстытуцыйнага права на свабоду меркавання былі зняволеныя па крымінальных справах на тэрміны ад трох да пяці гадоў. “Такім чынам, у нашай краіне чалавек, які выказвае сваё асабістае меркаванне, з пункту гледжання дзяржавы з’яўляецца злачынцам, якога трэба ізаляваць ад грамадства”, — падкрэсліла спадарыня Марыя. На яе думку, так не павінна быць у Рэспубліцы Беларусь, дзе Канстытуцыя дэкларуе асноўныя правы і свабоды грамадзянаў. “Вось чаму суайчыннікам трэба патрабаваць ад уладаў, каб усе беларускія палітзняволеныя былі рэабілітаваныя і вызваленыя” ,— сказала грамадская актывістка.

Яна звярнула ўвагу на тое, што перад пасяджэннем круглага стала была праведзеная акцыя салідарнасці з бацькамі Міхаіла Жызнеўскага дзеля збору сродкаў на надмагілле героя “Нябесная сотні”, аўтарам якога з’яўляецца вядомы беларускі скульптар і грамадскі дзеяч Алесь Шатэрнік.