У панядзелак будуць судзіць маладафронтаўцаў Міколу Дземідзенку і Змітра Крэмянэцкага

Другія суткі хлопцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ельска (Гомельская вобласць).



dzemidzenka_na_majdane.jpg

У чым абвінавачваюцца Мікола Дземідзенка і Зміцер Крэмянецкі і па якім адміністрацыйным артыкуле іх будуць судзіць, дагэтуль невядома. Пасля тэлефанаванняў хлопцаў з украінскай мяжы іх паплечнікі даведаліся, што ўкраінскія памежнікі затрымалі маладафронтаўцаў, паставілі штампы аб забароне ўезду на тэрыторыю Украіны на працягу 5 гадоў, а пасля перадалі беларускім памежнікам у Новую Рудню. Тыя, у сваю чаргу, перадалі хлопцаў міліцыянтам. Апошні раз маладафронтаўцы змаглі патэлефанаваць з Ельскага райаддзела міліцыі і паведаміць, што ў іх забралі пашпарты і складаюць адміністрацыйныя пратаколы. Пасля гэтага ў Дземідзенкі і Крэмянецкага забралі тэлефоны, і сувязь з імі перапынілася.

Нагадаем, у суботу Мікола Дземідзенка і Зміцер Крэмянецкі скіроўваліся ў Кіеў, на Майдан. Гэта была іх трэцяя вандроўка на Майдан, у мінулы раз украінскія памежнікі ўзялі з іх падпіску пра няўдзел у пратэстных акцыях на Украіне.