У сувязі з тэрактамі ў Францыі міліцыя Мінска ўзмацніла меры бяспекі
Міліцыя Мінска ўзмацніла меры бяспекі ў грамадскіх месцах.

Як паведамляе тэлеканал ОНТ, дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі будуць прыняты на транспарце, у грамадскіх месцах, дзе можа знаходзіцца досыць вялікая колькасць людзей.
Дадзеныя меры прыняты ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы, якія былі здзейснены ўвечары 13 лістапада.