У пасольстве Францыі ў Беларусі адкрыта кніга спачуванняў

У сувязі з тэрактамі, якія адбыліся ў Парыжы, ў пасольстве Францыі ў Мінску адкрыта кніга спачуванняў.



fr_kv.jpg

Пакінуць запісы ў кнізе можна будзе з 16 лістапада з 9.30 да 12.30 і 14.30 да 17.00, паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт амбасады.

Разам з тым, паколькі пасольства працуе ў рэжыме плану «Віжыпірат» (нацыянальная сістэма трывожнай абвесткі аб узроўні тэрарыстычнай пагрозы ў Францыі) і не мае магчымасці прымаць вялікая колькасць наведвальнікаў, выказаць словы спагады французскаму народу беларускім грамадзянам рэкамендуецца ў пісьмовай форме, даслаўшы паведамленні на электронны адрас дыппрадстаўніцтва: www.webmestre.by@diplomatie.gouv.fr.

«Усе прынесеныя спачуванні, запісаныя ў кнізе спачуванняў і атрыманыя па электроннай пошце, будуць перададзеныя французскім уладам», — запэўнілі ў пасольстве.

БелаПАН