У Зэльве пачаўся Ганненскі кірмаш

Ганненскі кірмаш у Зэльве пачаўся з навуковай канферэнцыі “Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю”. А потым кірмаш яшчэ шмат чым радаваў і здзіўляў зэльвенцаў і гасцей раённага цэнтра.



Перад прысутнымі выступілі Саша Нэма, Гюнэш, адбыліся канцэрты беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, народнага ансамбля “Калаж”, тэатра моды са Слоніма “Этуаль”.

Паралельна праходзілі конкурсы на лепшае ўпрыгожванне балконаў, на лепшую працу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на самае цікавае фота, на лепшы падворак і лепшую павозку.  А ў цэнтральным скверы ўсе жадаючыя змаглі наведаць кірмаш рамёстваў, “Горад майстроў», выставу коней, кірмашовыя атракцыёны, музычны тэатр “Рада” з Гародні і выстава-продаж караваяў.

А познім вечарам у якасці заключнага акорда ўдзельнікі кірмашу былі ў захапленні ад вогненнага і пеніста-лазернага шоу, а таксама станцавалі вальсы і мазуркі на кірмашовым балю… 
 

Фота аўтара