Удаву Андрэя Зельцэра пачнуць судзіць 31 траўня

Палітзняволеную Марыю Успенскую, удаву Андрэя Зельцэра, пачнуць судзіць 31 траўня

maryja_uspenskaja.jpg

Праваабаронцам стала вядома, што ў Мінскім гарадскім судзе 31 траўня ў закрытым рэжыме пачнуць разглядаць справу Марыі Успенскай.

Судовы працэс будзе весці суддзя Валянціна Зянькевіч. Марыю абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Марыя Успенская — удава Андрэя Зельцэра, забітага ва ўласнай кватэры пры перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ 28 верасня. У жанчыны ёсць непоўнагадовы сын ад першага шлюбу. Спачатку жанчыну трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА. На пачатку снежня 2021 стала вядома, што Марыя Успенская тры тыдні правяла ў Навінках — яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.