Віктара Фенчука асудзілі за пратэсты 2020 года
Экс-кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктару Фенчуку сёння, 12 траўня, прысудзілі 2,5 года калоніі за ўдзел у праэтставых маршах 2020 года.
Палітзняволенага
Віктара Фенчука абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях,
якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Справу ў судзе Маскоўскага раёна разглядала суддзя Алена Мурашка.
Віктара Фенчука затрымалі 1 верасня мінулага года.
Падставай для абвінавачання сталі некалькі фота з пратэсных маршаў. Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі».
Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім». Паводле слоў дзяржабвінаваўцы, «такія паводзіны чалавека, які прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне, проста не дапушчальныя».