Бабарыка ў 2020-м: «Я вельмі баюся, што гэта апошні шанец хоць якіх-небудзь выбараў у незалежнай Беларусі»
Роўна два гады таму, 12 красавіка 2020 года, Віктар Бабарыка абвясціў, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах
![babaryka22.jpg babaryka22.jpg](/img/v1/images/babaryka22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Роўна два гады таму Віктар Бабарыка паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Я буду вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах 9 жніўня, — напісаў ён. — Я не наіўны чалавек і выдатна разумею тыя межавыя ўмовы і правілы гульні, якія сфарміраваныя на гэтым полі ў Беларусі, а самае галоўнае — фінальную частку гэтага «дзейства», якая была сфармуляваная яшчэ ў эпоху Сталіна: усё роўна, як галасуюць, важна, як лічым.
Аднак, ведаючы ўсё гэта, я веру ў абмежаванасць любой неэфектыўнай сістэмы, у магчымасці, якія прадастаўляюць новыя прылады на базе сучасных тэхналогій, а самае галоўнае, я вельмі баюся, што гэта апошні шанец хоць якіх-небудзь выбараў у незалежнай Беларусі. І я палічыў для сябе недапушчальным і сорамным шкадаваць пра тое, што не паспрабаваў нешта змяніць, апраўдваючы сябе тым, што змяніць нельга нічога».
Нагадаем, у траўні 2020-га ў Беларусі пачалася палітычная кампанія да прэзідэнцкіх выбараў. Аб намеры балатавацца на галоўную дзяржаўную пасаду заяўлялі многія, але зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы толькі 15 ахвотнікаў.
![Распавядаем, дзе цяпер тыя, хто меўся балатавацца ў прэзідэнты ў 2020-м Трое сядзяць, пяцёра ў эміграцыі. Ці памятаеце вы ўсіх, хто меўся балатавацца ў прэзідэнты ў 2020-м?](/img/v1/images/1__5__6.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)