Журналістку Ірыну Слаўнікаву будуць судзіць у Гомелі
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву збіраюцца судзіць у Гомельскім абласным судзе. Аднак калі адбудзецца суд, яшчэ не вядома
На якой падставе справу будуць разглядаць у Гомелі – невядома, паведамляюць праваабаронцы. Дата судовага працэсу таксама яшчэ не прызначана.
Ірына Слаўнікава пражывала ў Мінску, яна была затрыманая ў мінскім аэрапорце і падчас следства знаходзілася ў мінскім СІЗА №1.