Суд над журналістам-палітвязнем Андрэем Кузнечыкам пройдзе ў Магілёве
Суд над затрыманым у лістападзе журналістам Андрэем Кузнечыкам пройдзе у Магілёўскім абласным судзе.

Пра тое, што Андрэя Кузнечыка раптоўна перавялі з мінскага СІЗА ў Магілёў, стала вядома ўчора, 12 траўня.
Цяпер яшчэ стала вядома, што судовы працэс над затрыманым у лістападзе фрылансерам «Св*боды» Андрэем Кузнечыкам пройдзе у Магілёўскім абласным судзе. Менавіта з гэтай прычыны ў Магілёў і этапавалі журналіста, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Дагэтуль ні родным, ні калегам невядома, у чым вінавацяць Андрэя. Дата суду таксама пакуль невядомая.
