Яніна Пушкіна: «Навін з калоніі пакуль няма…»
Жонка мастака-палітвязня Алеся Пушкіна распавяла, што да гэтага часу ад яго ніякіх вестак няма.
30 сакавіка мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Падчас закрытага судовага працэсу ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту.
Алеся Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыкла «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.
Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падаваць апеляцыйную скаргу ён адмовіўся.
Не так даўно Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію №22 («Воўчыя норы»), што ў Івацэвіцкім раёне.
— Здаецца, 15 красавіка мужа перавялі ў калонію, але да гэтага часу ад яго ніякіх вестак няма, — распавяла «Народнай Волі» жонка мастака Яніна Пушкіна. — Я даслала яму некалькі лістоў, але не ведаю, ці атрымаў ён іх.
Здароўе як быццам у норме, асабліва ні на што не скардзіўся. Ды Алесь і наогул такі чалавек, што ён найперш пра іншых клапоціцца, чым будзе скардзіцца на нейкія свае праблемы.