
Палітвязню Віктару Бабарыку адмовілі ў сустрэчы з адвакатам 4 і 5 траўня, аднак усё ж дазволілі 10 траўня.
12 траўня ён прымаў удзел у выязным судзе, які адбыўся ў калоніі, па скарзе яго
прадстаўніка-адваката на змяшчэнне ў ШІЗА. На той момант спагнанне ўжо было
выканана.
«Рашэнне суда
пакуль не вядома, але яно досыць прадказальнае», — сказана ў паведамленні штаба.
Віктар Бабарыка
быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. Былога топ-менеджара «Белгазпрамбанка»
абвінавацілі па шэрагу эканамічных артыкулаў і прысудзілі да 14 гадоў турмы.
Віктар Бабарыка — галоўны апанент Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020
года.