
Уладзімір Севярын быў затрыманы 21 кастрычніка 2021 года і да
сярэдзіны снежня ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб
тэрарызме. Затым абвінавачанне перакваліфікавалі на арт. 342 Крымінальнага
кодэксу — «Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых
грамадскі парадак». Уладзіміра перавялі ў СІЗА-1.
Вядома, што дзяржабвінавачанне запрошвала для
Севярына два гады калоніі.