Масавыя ператрусы праходзяць у сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі

У Мінску праходзяць масавыя ператрусы ў валанцёраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, паведамляюць праваабаронцы.

shtab_babaryki.jpg


У Мінску праходзяць масавыя ператрусы ў валанцёраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, паведамляюць праваабаронцы. Прычынай называецца нібыта «зліў даных» «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам, звязаным з публікацыяй асабістых даных сілавікоў.
Вядома, што ў красавіку быў затрыманы адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі, і цяпер сілавікі наведваюцца да тых, чые кантакты знайшлі ў яго нататніку.
Вядома пра ператрусы ў кватэрах Дзмітрыя Альшанікава, Таццяны Стрыжнёвай, Глеба Браіма, Аляксея Бутарава і іншых.
Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. Былога топ-менеджара «Белгазпрамбанка» абвінавацілі па шэрагу эканамічных артыкулаў і прысудзілі да 14 гадоў турмы. Віктар Бабарыка — галоўны апанент Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.