Пінчука будуць судзіць за садзейнічанне экстрэмізму: мужчына зняў палёт ваеннага самалёта
Жыхару Пінска пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Пінская міжраённая пракуратура
Пінская міжраённая пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 23-гадовага мясцовага жыхара. Яго будуць судзіць за тое, што ён 27 лютага зняў палёт ваеннага самалёта і перадаў відэа ў тэлеграм-канал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
Мужчыну прад'яўленае абвінавачанне па ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Пінчук знаходзіцца пад вартай.
Паводле reform.by.