Заснавальніка медцэнтра «Нардзін» адпусцілі
Затрыманы ўчора доктар Дзмітрый Сайкоў знаходзіцца дома.
![Доктар Дзмітрый Сайкоў. Фота: vk.com Доктар Дзмітрый Сайкоў. Фота: vk.com](/img/v1/images/saikou.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Доктар Дзмітрый Сайкоў. Фота: vk.com
Затрыманы ўчора доктар Дзмітрый Сайкоў, заснавальнік прыватнага медыцынскага цэнтра «Нардзін» — на волі, ён знаходзіцца дома. Пра гэта паведамляе партал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
Нагадаем, учора стала вядома, што ў медыцынскі цэнтр «Нардзін» у Мінску прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, а яго заснавальніка Дзмітрыя Сайкова затрымалі разам з жонкай на лецішчы ў Браславе. У самім медыцынскім цэнтры правялі ператрус, была вынятая дакументацыя, але праца медыкаў не спынялася.