Заснавальнік медцэнтра «Нардзін» доктар Сайкоў затрыманы разам з жонкай
У самім цэнтры скончыўся ператрус, яго праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў — вынята дакументацыя.

Як стала вядома выданню, прызнанаму ў Беларусі экстрэмісцкім, заснавальнік медыцынскага цэнтра «Нардзін» доктар Дзмітрый Сайкоў затрыманы разам з жонкай.
У самім цэнтры скончыўся ператрус, яго праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў — вынята дакументацыя. Праца медыкаў не спынялася.
Культавы доктар Сайкоў, які заснаваў медцэнтр, затрыманы на сваім загарадным лецішчы ў Браславе.
Раней стала вядома пра прыпыненне дзеяння ліцэнзій медцэнтраў «Ладэ» і «Клініка А1».