Прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прызналі палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 10 чалавека прызналі палітвязнямі — гэта затрыманыя ў красавіку па справе незалежных прафсаюзаў.

Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія былі затрыманыя ў красавіку.

Гэта 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў: Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.

Усяго ў Беларусі, паводле праваабаронцаў «Вясны», на сёння 1195 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Ініцыятыва «DISSIDENT.BY» налічвае зараз 1455 палітвязняў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: