Журналіста Андрэя Кузнечыка раптоўна перавялі ў турму ў Магілёве
Журналіста-палітвязня Андрэя Кузнечыка раптоўна перавялі з мінскага СІЗА ў Магілёў.
З чым звязаны перавод журналіста з мінскага СІЗА ў Магілёў — невядома, адзначаюць праваабаронцы.
Журналіста затрымалі ў лістападзе мінулага года, аднак калегі і родныя дагэтуль не ведаюць, па якім артыкуле яго абвінавачваюць. Адвакат пра гэта таксама паведаміць не можа, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года. У ягонай кватэры адбыўся ператрус. Спачатку двойчы асудзілі па адміністрацыйных справах, а 23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу.
Цяпер дасылаць Андрэю лісты і паштоўкі трэба на адрас:
Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык