Ведай свае правы: Як змагацца за беларускую мову? (відэа)
У выніку рэферэндуму 1995 года руская мова атрымала статус дзяржаўнай. З таго часу беларускамоўным грамадзянам усё цяжэй адстойваць свае моўныя правы. Пра магчымыя захады дзеля іх абароны — у праграме «Маю права» тэлеканала Белсат.
У рубрыцы «Ведай свае правы» намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч адказвае на пытанні:
00:29 — Які закон абараняе моўныя правы грамадзянаў?
00:48 — Валодаць дзяржаўнымі мовамі — гэта выбар ці абавязак?
01:19 — На якой мове чыноўнікі павінны даваць афіцыйныя адказы на звароты грамадзянаў?
01:32 — З якой мовы мусяць транслітараваць імя і прозвішча ў пашпарце?
01:54 — На якой мове мусяць ставіць іншыя адзнакі ў пашпарце?
02:35 — Ці можна патрабаваць, каб пасведчанне кіроўцы ды тэхпашпарт на аўтамабіль выдалі на беларускай мове?
02:56 — Ці можна абіраць мову навучання ў школах і ВНУ?
03:22 — Што рабіць, калі людзі жадаюць назваць дзіця беларускім імём, а ім адмаўляюць, бо ў спісах гэткага няма?
Паводле spring96.org