Вярбоўка давяла да псіхушкі

Мне ўдалося адшукаць Улада Міхайлава — таго самага інфарматара, які ў 2007 годзе даў рэзанансныя інтэрв’ю польскім СМІ наконт сваёй супрацы з КДБ.

Нагадаем, агент Вектар (менавіта такі нік яму прызначылі ў КДБ) паехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага, адкуль даносіў беларускім спецслужбам пра нашых студэнтаў. Пасля прызнання ў вярбоўцы Улад Міхайлаў публічна папрасіў прабачэння ў сакурснікаў і сяброў і выказаў спадзяванне, што нікому не нашкодзіў.



fdbe012e2e11314b96402b32c0df26b7.JPG

Мне ўдалося адшукаць Улада Міхайлава — таго самага інфарматара, які ў 2007 годзе даў рэзанансныя інтэрв’ю польскім СМІ наконт сваёй супрацы з КДБ.
Нагадаем, агент Вектар (менавіта такі нік яму прызначылі ў КДБ) паехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага, адкуль даносіў беларускім спецслужбам пра нашых студэнтаў. Пасля прызнання ў вярбоўцы Улад Міхайлаў публічна папрасіў прабачэння ў сакурснікаў і сяброў і выказаў спадзяванне, што нікому не нашкодзіў.

Зараз экс-агент жыве ў родным Гомелі і без доўгіх угавораў пагаджаецца распавесці акалічнасці свайго жыцця пасля таго скандалу.
 — Улад, у апазіцыйнай тусоўцы гуляюць чуткі, што ты патрапіў у псіхіятрычную бальніцу…
 — Гісторыя доўгая. У сакавіку 2007 года (прызнанне было дадзенае зімою 2007-га) я выехаў з Польшчы на дыпламатычнай машыне. Калі я прыехаў у Гомель, з-за гісторыі з вярбоўкай я вельмі моцна пасварыўся са сваімі сябрамі. Пайшоў на мост — хацеў скочыць, скончыць жыццё самагубствам. Не паспеў — мяне затрымала міліцыя. Даставілі ў РАУС і прапанавалі: ці ідзеш дадому, ці едзеш у шпіталь. Я не мог пайсці дадому — мне было вельмі дрэнна, таму вырашыў легчы на абследаванне ў шпіталь. Мне вызначылі дыягназ “паранаідальная шызафрэнія, паставілі на ўлік. Я прабыў там недзе 4 месяцы. Пасля пайшоў вучыцца — паступіў у гомельскі ўніверсітэт.
Летам 2008 года я прыйшоў у гомельскі КДБ пісаць заяву наконт маёй вярбоўкі — хацеў даведацца, на якой падставе мяне вербавалі, хто даў ім такое права. Да мяне выйшаў чалавек з палітычнага аддзела, які нават пачаў дапамагаць мне — дыктаваў, як правільна пісаць. Ён усё ведаў і без маіх аповедаў. Калі я сказаў, што трэба выпускаць Аляксандра Казуліна, ён закрыў мяне ў пакоі, і тут прыехала брыгада з псіхушкі. Мяне гвалтоўна скруцілі і прывезлі ў бальніцу — паклалі на 3 месяцы. Пасля шпіталя я паспрабаваў атрымаць палітычны прытулак праз амбасады ЗША і Германіі, але не выйшла.
— Чаму ты хацеў з’ехаць?
 — Я баяўся. Мне ўвесь час тэлефанавалі нейкія людзі, якія крычалі ў слухаўку “Мы цябе даб’ем і іншую такую лухту. Не ведаю, хто гэта быў. Скідваў — пачыналі званіць на хатні тэлефон.
Я абвясціў галадоўку, напісаў пра гэта ў сваім ЖЖ. Я хацеў, каб КДБ даў нейкія тлумачэнні датычна маёй вярбоўкі і датычна таго, што яны выклікалі на мяне псіхушку, калі я прыйшоў пісаць заяву і быў у абсалютна адэкватным стане. Пасля прымусовага лячэння, калі мяне проста закалолі рознымі лекамі і закармілі таблеткамі, мне стала і фізічна, і псіхалагічна значна горш. Я прабыў без ежы і пітва 4 дні, болей не змог.
— Ці была якая-небудзь рэакцыя з боку КДБ на тваю галадоўку?
 — Ніякай. Я не вытрымаў, узяў малаток і пайшоў на стаянку ля будынка КДБ. Я выбіў лабавое шкло ў сямі машынах супрацоўнікаў КДБ, біў адну за адной. Выбеглі людзі з КДБ, мяне затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Спачатку я быў у ізалятары часовага ўтрымання, пасля мяне пасадзілі ў гомельскае СІЗА №3. Завялі крымінальную справу за хуліганства (ч.1 арт. 339). У СІЗА я сядзеў у камеры з маладымі адмарозкамі, якія ўвесь час збівалі мяне, здзекаваліся, шмат чаго было… Аднойчы, калі збівалі, паламалі нос. Я прабыў у СІЗА 4 месяцы.
***
З турмы экс-агента выпусцілі — праўда, не на волю, а прызналі неадэкватным і паклалі ў псіхіятрычны шпіталь на паўтары гады. Зараз Улад Міхайлаў таксама знаходзіцца на прымусовым лячэнні, але дома, з абавязкам раз на 2 тыдні прыязджаць на ўколы. Вучобу Улад кінуў. З-за хваробы афіцыйна працаваць Уладу забаронена — цішком ўладкоўваўся ахоўнікам, гандляваў дыскамі. Спрабуе выкупіць віну за супрацу з КДБ — стварыў сайт незалежных навінаў ploshсha.com.
Год вярбоўкі КДБ скончыўся для 25-гадовага Улада Міхайлава 2-й групай інваліднасці па дыягназе “паранаідальная шызафрэнія.